Тыдзень, прысвечаны міжнароднаму Дню роднай мовы.

З 16 лютага ва ўстанове адукацыі «Сярэдняя школа №5 г.Жлобіна» праходзіць
Тыдзень, прысвечаны міжнароднаму Дню роднай мовы.
У панядзелак вучні мелі магчымасць прадэманстраваць сваё веданне беларускіх слоў, разгадаць загадкі, пашырыць свой слоўнікавы запас на пазнаваўчай віктарыне «Лексічны алфавіт». Не менш важным і павучальным быў цытатнік «Прамовы Пра Мову: гавораць класікі». Навучэнцы пазнаёміліся з мудрымі думкамі і выказваннямі беларускіх пісьменнікаў, паэтаў і асветнікаў пра родную мову, яе ролю ў жыцці народа і кожнага чалавека. Самым дынамічным і захапляльным мерапрыемствам, безумоўна, стала квэст-гульня «У пошуках літары Ў». Усе мерапрыемствы Тыдня роднай мовы праходзяць ў атмасферы творчасці, весялосці і пазітыву.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *