Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе пачаўся. Настаўнікі імкнуліся стварыць атмасферу цікавасці да роднай мовы і культуры праз разнастайныя інтэрактыўныя мерапрыемствы: прагляд мультфільмаў на беларускай мове, інтэрактыўны адпачынак “Знаўцы роднай мовы”, аўкцыён “Адгадай фразеалагізм – атрымай сюрпрыз”, выстава вучнёўскіх работ “Любімыя кветкі роднай мове”.
Выстава творчых работ вучняў, прысвечаных прыгажосці беларускай мовы і прыроды роднага краю стала сапраўдным упрыгожаннем фае школы і паказала творчы патэнцыял нашых вучняу. Мерапрыемствы прасякнуты пачуццём любові да Радзімы і гонару за сваю краіну. Арыгінальнай знаходкай стала Акцыя пажаданняў “Далучы сваю далонь”. Усе жадаючыя маглі пакінуць сваё пажаданне для Беларусі на вялікім плакаце ў выглядзе распаўсюджанай далоні. Гэтая акцыя стала сімвалам адзінства і еднасці, падкрэсліваючы, што кожны з нас можа ўнесці свой уклад у будучыню краіны. Пажаданні вучняў, напісаныя на розных мовах, адлюстроўвалі іх мары і надзеі на будучыню Беларусі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *