З 19.02.2024 па 23.02.2024 ва ўстанове прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У рамках Тыдня вучні школы прынялі ўдзел у конкурсе выразнага чытання вершаў А.Куляшова“Паміж наступным і былым”, віктарыне “Родная мова-люстэрка культуры”, “Я ганаруся, што я з Беларусі”, конкурсе відэаролікаў “Гатуем і гаворым па-беларуску”, інсцэніраванні твораў беларускага фальклору. Усе мерапрыемствы праводзіліся з мэтай папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы, выхавання ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці, любові да роднай мовы, фарміравання матывацыі да ўдзелу ў актыўнай творчай дзейнасці і падтрымкі творчых ініцыятыў.


